We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Baroque

by Aum!

supported by
/
1.
2.
Таўку-таўку мак, За ступаю дзяк. Чаго, дзячэ, плачаш? Мачаха набіла, Дала крышку хлеба, А мышка ўхапіла. А дзе тая мышь? Пабегла пад печ. А дзе ж тая печ? Чэрві патачылі. А дзе тыя чэрві? Куры паклявалі. А дзе тыя куры? За мора паляталi. А дзе ж тое мора? Цацкамі заросла. А дзе ж тыя цацкі? Дзеўкі парвалі. А дзе тыя дзеўкі? Панічы пабралі. А дзе тыя панічы? У бабінай каліце.
3.
А на гарэ царкоўка, На царкоўцы макоўка, На макоўцы гняздзечка, А ў гняздечку яечка, На яечку ластаўка, Яна сядзіць высока, Што ёсць відзіць далёка, Дзевяць хлапцоў жаняцца, Дзесяты венчаецца, Любоў на тым сканчаецца, Любоў на тым сканчае.
4.
Яшчур 03:50
Сядзiць Яшчур На залатым троне, На арэхавым кусце Арэшачкi лушча. Сядзiць Яшчур, Арэшачкi лушча, Верацёна точыць, Вочкамi плюшчыць. А яшчэ сакочыць, Ажанiцца хочыць. За мезiнны пальчик, За залаты персцень Цалуй...
5.
Ня спі, жыта, не лажыся На ніву неажатую, Адпачнеш пад сярпом завостраным, Ды на таку паднябёсным. Там, пад цапамі пяшчотнымі Прысніш на жоране пухнатым Студзень з вантробаў звараны, Празрысты і тлусты, як хмары, Што родзяць Роршаха плямамі Дзівосных істотаў гроны Зграямі за даляглядамі, Суквеццямі лускаватымі. Каб у зімку немаўлятачка У калысачцы калыхалася, Каб наша дзіцятка ненагляднае Ў плоці дужэй фармавалася, Тыя істоткі лічыла Ды засынала, сытае. Ня спі, жыта, не лажыся На ніву неажатую, Адпачнеш пад сярпом завостраным, Ды на таку паднябёсным.
6.
7.
Куры 05:10
Рана-рана рэй куры прапялi Святы вечар Параней курэй матачка ўстала. Святы вечар Матачка ўстала, коску запляла. Святы вечар Коску запляла, да царквы пайшла. Святы вечар Сустрелi яе тры панiчыкi, Святы вечар Пытаюць яе: - Чыя ты дачка? Святы вечар - Чы ты попава? Чы ты дзякава? Святы вечар - Я не попава, я не дзякава. Святы вечар - Я мяшчаначка, Колiна дачка! Святы вечар
8.
Котка 02:26
Да бегаў ды котка по вороцях, Ды ў чырвоненькiх чабоцях. Да трэба котка того пераняці, Ды трэба чабаточкi з котка зняці. Дамо ему дзiцiня дачку даці, Да вона же будзе дасыпацi, Ды i Прычыста Божа мацi Будзе мае дзiцяточка калыхацi. Ой кыш, кыш, кыш, паймаў котка мыш, Валачыў, валачыў, пакуль загубiў.
9.
Правадыма зыму За гай, за далыну. Нам зыма надакучыла - На печы букі памучыла, Пасталы ды патаптала І валукі парвала. Плывы, зыма, да бучыла, Ты нам надакучыла.
10.
За горэю крамянэю Расце жыта з лебядою. Расце жыта з лебядою, Як пшаніца і з травою. Там Таццяна жыта жала, Правай ручкай сэрп дзержала. Правай ручкай сэрп дзержала, А левою падбірала.
11.

about

Запісана і сведзена ў 2022-2024гг на студыі "Bogomolova Golova"
У працы прымалі ўдзел:
Ariel – вакал, апрацоўка народных песен (2-4, 7-9), колавая ліра,
Ілля Пячынін – музыка, аранжыроўкі, тэкст (5), вакал (5), бэквакал, флейты, гітары, бас-гітара, электроніка, запіс гуку,
Лаўра Баўэр - скрыпка (1, 11),
Ігар Адасік – перкусія (3),
"Куры" (07) - Музыка па матывах "Танца Вароны " Мікалая Воінава.
Вокладка: Ірына Ярмоленка, Ілля Пячынін, Stable Diffusion.

credits

released February 26, 2024

license

all rights reserved

tags

If you like Aum!, you may also like: